БГК абыграў “Чэхаўскіх мядзведзяў” у апошнім групавым матчы Лігі чэмпіёнаў

БГК абыграў “Чэхаўскіх мядзведзяў” у апошнім групавым матчы Лігі чэмпіёнаў

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова 5 снежня абыграў на сваёй пляцоўцы з лікам 32:26 (15:13) “Чэхаўскіх мядзведзяў” з Расіі. Матч праходзіў у рамках заключнага тура гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Гэтая перамога не мела турнірнага значэння для “мяшкоўцаў”, бо яны датэрмінова гарантавалі сабе першае месца ў групе і выхад у 1/16 турніру.

У групе “С” БГК стаў лідарам, набраўшы 16 ачкоў. На другім месцы “Лагронья” з 12 ачкамі, на трэцім — “Порту” (12), далей “Чэхаўскія мядзведзі” (8), “Вайводзіна” (4), “Татран” (4).

У першым раундзе плэй-оф БГК пазмагаецца з украінскім “Маторам” або дацкім “Ск’ернам”.

Фота: champ.by