Больш за 170 чалавек трапілі ў зону падтаплення на Віцебшчыне за суткі

Больш за 170 чалавек трапілі ў зону падтаплення ў Віцебскай вобласці ў мінулыя суткі. Як паведамляе БЕЛТА, у сувязі з рэзкім пацяпленнем і дажджом 21 сакавіка пачалося раставанне снегу. У выніку гэтага апынуліся падтопленымі 26 жылых дамоў, 43 склепы ў жылых дамах, 59 падворкаў, 58 гаспадарчых пабудоў. Найбольшы лік выклікаў быў зафіксавана ў Віцебску, Паставах, Шаркаўшчыне, Мёрах, Глыбокім і Лепелі. Агульная плошча падтапленнняў склала 15 га.

Супрацоўнікам МНС, камунальным і іншым службам даводзілася адпампоўваць ваду, прачышчаць ліўневую каналізацыю і сцёкавыя канавы. На ліквідацыі падтапленнняў працавалі каля 200 чалавек, у тым ліку амаль паўсотні супрацоўнікаў МНС, была задзейнічана 71 адзінка тэхнікі, з іх 22 машыны выратавальнікаў.