Больш за палову беларусаў чакаюць сёлета яшчэ адну рэзкую дэвальвацыю рубля
Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага ў сярэдзіне сакавіка Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, у якім узялі ўдзел больш за 1,5 тысячы рэспандэнтаў.
На пытанне “Ці магчымая да канца года яшчэ адна рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля?” 55,5 чалавек адказалі “так”. Крыху больш за чвэрць рэспандэнтаў сказалі “не”, а 19% не знайшлі адказу.
64,2% сказалі, што ўлады падманвалі людзей, не расказваючы пра будучую дэвальвацыю, а больш за 55% чалавек прызналіся, што дэвальвацыя 2 студзеня была для іх абсалютна нечаканай.
Дэвальвацыя істотна адбілася на матэрыяльным становішчы 45,5% беларусаў, на 35,4% — неістотна. Крыху менш за 14% яна не закранула.