Больш за паўтара мільёна беларусаў наведалі могілкі на Радаўніцу
Больш за 1,6 млн жыхароў Беларусі наведалі могілкі ў дзень памінання нябожчыкаў - на Радаўніцу. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. Нагадаем, што Радаўніца ў Беларусі адзначаецца як дзяржаўнае свята. Гэтае ўшанаванне нябожчыкаў заўсёды адбываецца на 9-ы дзень пасля Вялікадня. На Радаўніцу з раніцы наведваюць царкву, а затым могілкі.