Брытанская паліцыя злавіла вялікую групу хакераў, сярод якіх беларусы
У Вялікабрытаніі па падазрэнні ў выкраданні мільёнаў фунтаў з банкаўскіх рахункаў затрыманыя хакеры з Беларусі, Эстоніі, Украіны, Латвіі, Грузіі — усяго 20 чалавек. Усе яны стала пражываюць у Аб’яднаным каралеўстве, паведамляе Радыё Свабода. Пакуль удалося выявіць факт выкрадання 6 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 9 мільёнаў долараў). Як лічаць прадстаўнікі Скотланд-Ярду, агульная сума выкрадзенага можа быць істотна большай.
Паводле следства, банда займалася махлярствам у Вялікабрытаніі ад 13 кастрычніка 2009 па 28 верасня 2010 года.
Каб заразіць тысячы кампутараў каралеўства, злачынцы выкарыстоўвалі вірус ZeuS. Гэтая праграма выкрадала паролі, неабходныя для атрымання доступу да асабістых банкаўскіх рахункаў праз інтэрнэт. Завалодаўшы гэтымі звесткамі, ашуканцы пачалі здымаць грошы з рахункаў.