Будаўніцтва мінскага Цэнтра па фрыстайле можа пачацца ўжо гэтай вясной
Будаўніцтва навучальна-трэніровачнага Цэнтра па фрыстайле ў Мінску можа распачацца ўжо гэтай вясной. Адпаведны праект указа прэзідэнта знаходзіцца на падпісанні ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў вядучы юрысконсульт Дырэкцыі аб’ектаў, якія будуюцца, Міністэрства спорту і турызму Юрый Малышкін. Юрый Малышкін: “Там зараз некалькі пытанняў разглядаецца: вызначэнне генпадрадчыка, непасрэдна будаўнічай арганізацыі, якая будзе гэта рабіць. У нас у краіне альбо з дапамогай тэндэру, альбо нарматыўным актам генпадрадчык вызначаецца. Ну, і некаторыя пытанні па фінансаванні: моманты з крэдытам агаворваюцца. Гэта, напэўна, галоўнае пытанне, якога мы чакаем”.
Нагадаем, што ўпершыню пра планы будаўніцтва Цэнтра па фрыстайле пачалі казаць у 2005 годзе. Запусціць яго збіраліся спачатку ў 2008-м, а потым у 2009-м, аднак будаваць так і не пачалі. Плануецца, што цэнтр размесціцца на тэрыторыі спартова-аздараўленчага комплексу “Алімпійскі”. Яго папярэдні кошт — 32 мільёны долараў. Але зараз ён павялічыцца ў сувязі з тым, што з 18% да 20% вырас падатак на дадатковую вартасць.
Падрабязней: Ці дапаможа золата Грышына пабудаваць Цэнтр фрыстайлу ў Мінску?