Будзе абмежаваны ўзрост аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюць у аўташколах
Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прапрацоўвае пытанне аб абмежаванні ўзросту вучэбных аўтамабіляў, якія эксплуатуюцца ў аўташколах. Мяркуецца абмежаваць узрост такога транспарту па аналогіі з
аўтамабілямі-таксоўкамі. Паведамляецца, што ў навучальных цэнтрах
будуць эксплуатавацца легкавікі ўзростам да 10 гадоў, грузавікі і
аўтобусы - да 15 гадоў.
Аднак гэтае патрабаванне распаўсюдзіцца толькі на тыя машыны, якія цяпер закупляюцца альбо будуць набывацца аўташколамі. Абмежаванні могуць быць уведзеныя з 1 студзеня 2009 года, інфармуе БЕЛТА.
Аднак гэтае патрабаванне распаўсюдзіцца толькі на тыя машыны, якія цяпер закупляюцца альбо будуць набывацца аўташколамі. Абмежаванні могуць быць уведзеныя з 1 студзеня 2009 года, інфармуе БЕЛТА.