Бусел, якога ўратавалі пінскія памежнікі, аказаўся свойскім
15 студзеня замерзлага бусла ў лесе знайшоў патруль памежнікаў. Птушку падабралі і прынеслі на заставу. Мясцовыя арнітолагі вызначылі, што бусел “адбракаваны” натуральным адборам і ў прыродзе не выжыве. Сюжэт пра знаходку памежнікаў быў паказан на пінскім тэлебачанні. Праз некаторы час знайшлася гаспадыня птушкі. Жыхарка вёскі Завідчыцы распавяла, што летам падабрала бусліка, якога,
найхутчэй, выкінулі з гнязда бацькі. За лета ён падрос і навучыўся
лётаць. А ўвосень паляцеў у вырай.
Праз тры месяцы лёс зноў звёў жанчыну і бусла. Цяпер небарака застанецца жыць у Завідчыцах.
Падрабязней глядзі тут
Праз тры месяцы лёс зноў звёў жанчыну і бусла. Цяпер небарака застанецца жыць у Завідчыцах.
Падрабязней глядзі тут