Бяляцкі: Для нас Дзень правоў чалавека не свята, а працоўны дзень
Беларускія праваабаронцы па-свойму адзначаць Міжнародны дзень правоў чалавека, які святкуецца 10 снежня. Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў Еўрарадыё, што з гэтай нагоды сёння на вуліцах Мінску будуць распаўсюджвацца Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека і ўлёткі супраць смяротнага пакарання. Таксама праваабаронцы будуць прысутнічаць у якасці экспертаў на паказе фільму супраць смяротнага пакарання, пра які паведамляла Еўрарадыё.
Бяляцкі кажа, што ў сферы абароны правоў чалавека ў Беларусі шмат праблемаў. Але толькі высілкамі праваабаронцаў свае грамадскія, палітычныя і іншыя правы беларускія грамадзяне не атрымаюць:
Бяляцкі: "Праблемаў шмат. За 16 гадоў беларускія ўлады пабудавалі сістэму моцнага абмежавання грамадзянскіх, палітычных і сацыяльных правоў. Адразу хачу сказаць, што толькі сіламі праваабаронцаў свае грамадскія, палітычныя і сацыяльныя правы беларускія грамадзяне не атрымаюць. Гэта мусіць быць агульным клопатам усіх беларускіх грамадзянаў".
Нагадаем, гэтая дата была афіцыйна ўсталяваная 4 снежня 1950 году на Пленарным сходзе Генеральнай Асамблеі ААН. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе была прынятая Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека.