Бясплатныя шэнгенскія візы для беларусаў – гэта палітычная дэкларацыя

Амбасада Славаччыны ў нашай краіне абвяргае інфармацыю пра бясплатную выдачу шэнгенскіх візаў грамадзянам Беларусі і Украіны пасля ўступлення краінаў Вышарадскай групы ў Шэнгенскую зону.  У прэс-рэлізе, распаўсюджаным славацкай амбасадай, гаворыцца, што некаторыя беларускія СМІ паведамілі “недакладную інфармацыю”.

Нагадаем, пасля нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Вышаградскай групы ў Празе было абвешчана, што пасля ўступлення ў Шэнгенскую зону Польшча, Венгрыя. Чэхія і Славаччына плануюць выдаваць беларусам і ўкраінцам візы бясплатна.

Прэс-сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Моніка Садкоўска патлумачыла сітуацыю так: “Гэта палітычная дэкларацыя нашых краін пра тое, што мы б хацелі, каб пасля нашага ўступлення ў Шэнген грамадзяне Беларусі маглі атрымліваць візы бясплатна”.

БелаПАН