Былога намесніка старшыні Крупскага райвыканкаму адправілі за краты
Да 9 гадоў пазбаўлення волі асуджаны былы намеснік старшыні Крупскага райвыканкаму Уладзімір Сіняк. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна беларускай сталіцы. Яго прызналі вінаватым у замаху на атрыманне хабару шляхам вымагання
грошай, а таксама ў злоўжыванні ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі.
Высветлілася, што летась чыноўнік спрабаваў “зарабіць” на маскоўскім бізнэсоўцу, якому абяцаў пасадзейнічаць у продажы недабудаванага вопытна-эксперыментальнага завода па вытворчасці керамічных вырабаў, і ўдвая знізіць цану на дадзены аб’ект.
Намеснік старшыні райвыканкаму спадзяваўся атрымаць 212 тысяч долараў, аднак быў затрыманы пасля таго, як у яго рукі патрапіла больш сціплае “ўзнагароджанне” ў памеры 6300 долараў.
Інтэрфакс