Былога віцэ-консула Польшчы ў Гродне злавілі на мяжы з кантрабандай цыгарэт
31 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы быў затрыманы былы віцэ-консул польскага Консульства ў Гродне.
Мужчына спрабаваў перасячы мяжу па дыпламатычным пашпарце, аднак у той момант ён ужо не меў дыпламатычнага імунітэту, паколькі ўжо суткі не з’яўляўся віцэ-консулам, піша Kurier Poranny.
У аўтамабілі былога дыпламата памежнікі знайшлі 122 блокі цыгарэт. Цяпер яму пагражае штраф. Акрамя таго за незаконнае выкарыстанне дыпламатычнага пашпарту ён можа быць асуджаны да 2 гадоў зняволення.