Былы сакратар сельсавета падазраецца ў рэгістрацыі шлюба без згоды мужчыны
Пракуратура Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні былога сакратара сельсавета, якая падазраецца ў злоўжыванні службовымі абавязкамі. Летась сакратар зарэгістравала шлюб паміж сваёй дачкой і нейкім грамадзянінам. “Мужчына сцвярджае, што ён пра гэты шлюб нічога не ведае і не згаджаўся на яго, – распавядае
“БелаПАН” следчы раённай пракуратуры Аляксандр Трафіменка”. – Па яго словах, жанчына таемна ўзяла яго пашпарт і перадала сваёй маці, якая, карыстаючыся службовым становішчам, зарэгістравала шлюб”.
Па словах следчага, мужчына звярнуўся ў суд з просьбай прызнаць яго шлюб несапраўдным. Былому сакратару сельсавета інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага 424 артыкулам Крымінальнага кодэксу. Пакаранне за злоўжыванне службовымі абавязкамі прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад года да шасці гадоў.