Цана на газ для Беларусі будзе вызначана ў лютым?

Расійскі газ пастаўляецца ў Беларусь па старой цане, а новая цана будзе вызначаная на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева ў лютым у Маскве. Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка.
"Хартыя-97" нагадвае, што раней паведамлялася пра нібыта дасягнутую Мядзведзевым і Лукашэнкам у канцы снежня дамову аб умовах паставак расійскага газу у Беларусь у 2009 годзе. 30 снежня прадстаўнікі "Белтрансгазу" прыязджалі ў "Газпрам", каб абмеркаваць ўсе канчатковыя ўмовы. Аднак кантракт не быў падпісаны, і цана на газ для Беларусі дагэтуль не агучвалася.