Целы загінулых беларускіх лётчыкаў наўрад ці вернуцца ў Беларусь 1 верасня
Целы загінулых беларускіх лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча ўсё яшчэ знаходзяцца ў Польшчы. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Польшчы. Хутчэй за ўсё, пытанне наконт вяртання целаў загінулых на радзіму да канца дня вырашанае не будзе.
Нагадаем, што на месцы авіякатастрофы пад Радамам, у якой загінулі пілоты, працуе сумесная польска-беларуская камісія. У яе складзе прадстаўнікі міністэрстваў абароны абедзвюх краін, начальнікі авіяцыі, пракурорскія групы, паліцыя і міліцыя.