Цеплавоз збіў 36-гадовую жанчыну, якая размаўляла па тэлефоне

У Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці цеплавоз збіў 36-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны ў аўторак, 2 чэрвеня. Жанчына пераходзіла праз чыгуначны пераезд і размаўляла па мабільным тэлефоне. На гукавыя сігналы, якія падаваў машыніст цеплавоза, яна не рэагавала.

Як паведамляе БЕЛТА, пацярпелая атрымала шматлікія траўмы, яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Праводзіцца праверка. Адзначаецца, што затрымкі руху цягніка не было.

Здымак з архіву. Фота: сацыяльныя сеткі.