Частка сектантаў, якія сышлі пад зямлю, гатовыя выйсці на паверхню

Частка сектантаў, якія хаваюцца ў зямлянцы ў Пензенскай вобласці Расіі, гатовыя выйсці са сховішча. Пра гэта заявіў іх лідэр Пётр Кузняцоў.  Нагадаем, некалькі дзесяткаў чалавек – расіянаў, беларусаў і ўкраінцаў – схаваліся ў зямлянцы ў чаканні “канца свету”, абвешчанага Кузняцовым на травень 2008 года. Яны забарыкадавалі ўваход і пагражалі ўзарваць газавыя балоны ў выпадку штурму.

Паводле словаў лідэра сектантаў, ён гатовы выехаць на месца і прапанаваць усім жадаючым выйсці на паверхню. Нагадаем, у зямлянцы знаходзяцца 12 беларусаў, у тым ліку дзеці.

Інтэрфакс