Чатырох беларускіх турыстаў накрыла снежная лавіна ў Мурманскай вобласці
Чатырох беларускіх турыстаў накрыла снежная лавіна ў горным масіве Лавазерскі Мурманскай вобласці Расіі На месцы здарэння вядуцца пошукавыя працы з удзелам 22 выратавальнікаў, інфармуе БЕЛТА.
Група з шасці чалавек прыбыла з Беларусі ў перадгор'е Хібінаў 3 сакавіка. Яна не зарэгістравалася ў Мурманскім пошукава-выратавальным атрадзе, як таго патрабуюць меры бяспекі.
Сход снежнай лавіны быў зафіксаваны ў гэтым раёне ўдзень 8 сакавіка. Пад снегам апынуліся чацвёра турыстаў, двум маладым людзям удалося выратавацца. Спачатку яны ўласнымі сіламі спрабавалі знайсці сваіх таварышаў. Але пасля беспаспяховых спробаў накіраваліся ў бліжэйшы райцэнтр па дапамогу, куды змаглі дабрацца толькі да вечара 9 сакавіка.
На цяперашні час чацвёра беларускіх турыстаў, сярод якіх дзве дзяўчыны, лічацца зніклымі без вестак. Ужо вядома, што ўсе ўдзельнікі групы з'яўляюцца жыхарамі Брэста. На месцы здарэння працуюць тры выратавальныя групы з пошукавымі сабакамі.
Фота: snow.uz