Чыж замяніў на пасадзе кіраўніка Беларускай федэрацыі барацьбы Мядзведзя
На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускай федэрацыі барацьбы ўладальнік фірмы "Трайпл" Юрый Чыж замяніў на пасадзе яе старшыні Аляксандра Мядзведзя. Як паведамляе інтэрнет-газета "Ежедневник", Мядзведзя даўно абвінавачвалі ў адсутнасці папулярызацыі і развіцця барацьбы ў нашай краіне ды ў нізкім узроўні беларускіх "вольнікаў".
Вядома, што Чыж раней займаўся барацьбой, пры яго ўдзеле ў зборную Беларусі сёлета быў запрошаны расійскі спецыяліст Генадзь Сапуноў. З прыходам новага старшыні федэрацыі чакаецца і фінансавая дапамога гэтаму віду спорту.
Паводле звестак Аляксандра Мядзведзя, які цяпер знаходзіцца ў бальніцы, грэка-рымская і вольная барацьба могуць быць аб'яднаныя ў адну федэрацыю, інфармуе "Прессбол".