ЦТ: Фізіку на 100 балаў здалі 18 чалавек, хімію – 1
Вынікі цэнтралізаванага тэставання ўжо прадастаўленыя абітурыентам.
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў, інфармуе БелТА.
Мікалай Фяськоў адзначыў, што на 100 балаў ЦТ па фізіцы здалі 18 чалавек, менш за 15 балаў набралі 11 585 чалавек, а на 0 балаў здалі гэты прадмет 43 чалавекі. Выпрабаванне па фізіцы пісалі 28 085 абітурыентаў. Хімію на 100 балаў напісаў адзін абітурыент, на 0 балаў таксама адзін, а ніжэй за 15 балаў у 972 абітурыентаў. Усяго хімію пісалі 12 496 абітурыентаў.