ЦВК разглядае заявы аб зняцці Лукашэнкі з перадвыбарнай гонкі
9 снежня Цэнтральная выбарчая камісія разглядае заявы Сяргея Калякіна і Галіны Сямдзянавай аб зняцці Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнцкай кампаніі. "29 лістапада кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка сабраў у сваёй адміністрацыі сваіх давераных асобаў і правёў з імі нараду, якую паказалі па тэлебачанні. Іншыя кандыдаты такой магчымасці не маюць. Але, згодна з выбарчым заканадаўствам, кандыдаты мусяць мець роўныя правы. Таму гэтыя дзеянні Аляксандра Лукашэнкі могуць быць падставай для пазбаўлення яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты", — мяркуе сябра Мінскага гарадскога выбаркама Галіна Сямдзянава.
Алесь Лагвінец, які прадстаўляе на пасяджэнні ЦВК Рыгора Кастусёва, дадае, што відавочныя перавагі ў параўнанні з іншымі кандыдаты Аляксандр Лукашэнка атрымаў праз больш чым трохгадзінную тэлетрансляцыю яго выступу на IV Усебеларускім сходзе. Такім чынам Аляксандр Лукашэнка парушыў артыкул 73 Выбарчага кодэкса Беларусі.
Сяргей Калякін на пасяджэнні ЦВК не прысутнічае.