Дакладных фотаробатаў выканаўцаў выбуху ў Мінску няма - МУС

Дакладных фотаробатаў асобаў, якія могуць быць датычныя да выбуху ў Мінску 4 ліпеня, яшчэ няма. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах, каментуючы інфармацыю шэрагу СМІ пра з'яўленне ў сталічных крамах новага фотаробата.
МУС сцвярджае, што тыя фотаробаты, якія складзеныя, выкарыстоўваюцца толькі "для службовага карыстання" і загаду пра іх распаўсюд сярод насельніцтва не было.

Фотаробатаў існуе некалькі і яны недакладныя. Спачатку ў Мінску і іншых гарадах з'явілася выява цёмнавалосага мужчыны, нядаўна з'явіўся фотаробат светлавалосага мужчыны з барадой.