Дарослым ад грыпу дадуць расійскую вакцыну, дзецям — заходнееўрапейскую
Для імунізацыі беларусаў супраць грыпу і вострых рэспіраторна-вірусных захворванняў у Расіі закуплена больш за 620 тысяч доз "жывой" вакцыны. Яна прызначаная для дарослых і дзяцей з 3 гадоў, паведаміла
"Інтэрфаксу" галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі
Іна Карабан. Для дзяцей, меншых за 3 гады, вакцына закупленая ў
Заходняй Еўропе.
Па словах доктаркі, "жывая" вакцына ў Беларусі будзе ўжытая ў трэці раз. Яе ўводзяць з выкарыстаннем аэразоляў праз слізістую абалонку носа. На цяперашні час закупленая вакцына праходзіць кантроль якасці, кампанія па імунізацыі насельніцтва пачнецца пасля 15 кастрычніка.
Па прагнозах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, эпідэмія грыпу ў Беларусі пачнецца раней за звычайныя тэрміны — напрыканцы снежня — на пачатку студзеня.
І.Карабан таксама паведаміла, што ў гэтым сезоне (у сувязі з выпадкамі "свінога" грыпу ў свеце) у Беларусі прышчэпяць ад грыпу больш жыхароў, чым у папярэднія гады. Яна ўдакладніла, што новых выпадкаў лабараторна зафіксаванага "свінога" грыпу ў Беларусі за апошні час не было.
Нагадаем, што ў жніўні гэтага года ў Беларусі было лабараторна пацверджана 6 выпадкаў "свінога" грыпу — у кітайскага аспіранта, які вярнуўся з вакацый, і пяцярых беларускіх школьнікаў, якія былі на аздараўленні ў Англіі.