Дар'я Домрачова стала 10-й у індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету

Беларуская біятланістка Дар'я Дамрачова замкнула дзясятку наймацнейшых у жаночай індывідуальнай гонцы. Яна прайшла 4 снежня ў шведскім Эстэрсундэ на першым этапе Кубка свету. 15-кіламетровую дыстанцыю спартоўка пераадолела за 47 хвілін 52,2 секунды, атрымаўшы 3 штрафныя хвіліны. Падняцца вышэй ёй не дазволіла няўдалая стральба на заключным адрэзку. Пасля першай агнявой мяжы Д.Дамрачова ішла чацвёртай (без прамашак), пасля другога — другой (0), пасля трэцяга — чацвёртай (1), пасля чацвёртага — 11-й (2).

Першыя заліковыя ачкі атрымалі яшчэ тры беларускія біятланісткі — Надзея Скардзіна (17-е месца), Людміла Ананька (19-е) і Вольга Кудрашова (28-е). Пры гэтым Л.Ананька на стрэльбішчы не прамахнулася ні разу. Людміла Калінчык паказала 57-ы вынік, Вольга Назарава — 62-і.

Узнагароды заваявалі шведка Хелена Юнсан (45.05,01), немка Каці Вільхельм (+39,7) і расіянка Кацярына Юр'ева (+1.10,3).

БелаПАН