Дажджы, навальніцы і град — прагноз у Беларусі на суботу

Град, ілюстрацыйнае фота

Град, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 30 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы, магчымы град. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў цяпла, па захадзе будзе да +10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 11-17 градусаў вышэй за нуль, па захадзе Беларусі прагназуецца 18-22 градусы са знакам "плюс".

У нядзелю, 31 траўня, таксама будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны, удзень месцамі — парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 2-9 градусаў са знакам "плюс", месцамі па паўднёвым захадзе да 12 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца 12-18 градусаў вышэй за нуль, па захадзе будзе да +23 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.