Сіноптыкі працягнулі аранжавае папярэджанне ў Беларусі на чацвер

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У чацвер, 28 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па ўсходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах удзень прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, уначы месцамі, зранку і ўдзень у многіх раёнах — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 4-9 градусаў са знакам "плюс", удзень будзе 12-18 градусаў цяпла.

У пятніцу, 29 траўня, таксама будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты, зранку і ўдзень у многіх раёнах — моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +10 па паўночным усходзе да +20 градусаў па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.