Дэмакратычныя сілы могуць пайсці на байкот выбараў?
У нядзелю Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў з удзелам дэмакратычных кандыдатаў мусіць прыняць рашэнне аб далейшым удзеле ў выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Не выключана, што можа быць агучаная заява пра байкот.
Ужо ў суботу пытанне байкота абмяркуе Сойм Партыі БНФ. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё адзін з кіраўнікоў партыі Вінцук Вячорка:
"Партыя БНФ будзе збіраць Сойм з удзелам кандыдатаў у дэпутаты, будзем абмяркоўваць на ім, што нам рабіць далей, падсумоўваючы вынікі вылучэння ва ўчастковыя і акруговыя камісіі і рэгістрацыі нашых кандыдатаў у дэпутаты".
Сёння апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Вынікі яе будуць агучаныя толькі заўтра. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік:
"Заўтра а 12-й гадзіне ў Ярмошынай (старшыні ЦВК) будзе прэс-канферэнцыя. Вось там яна гэтыя звесткі і абнародуе".
Сапраўды, пакуль няма поўнай карціны па краіне, але ўжо вядома, што ў Барысаве не зарэгістравалі Сяргея Салаша. Гэты і іншыя факты і стануць аргументам для прыняцця рашэння Палітрадай АДС. Вось што гаворыць Вінцук Вячорка:
"31-га будзе паседжанне Палітычнай рады з прадстаўнікамі ўсіх палітычных партыяў і кандыдатаў, дзе будзе прымацца кааліцыйнае рашэнне".
Фота - photo.bymedia.net