Дэпутат Вялічка: Хто гэта вызначыць — ці вы пагладзілі па попе, ці ўдарылі?
Паводле закону, біць дзяцей у Беларусі нельга. У нас сёння маса нормаў, накіраваных на барацьбу з гвалтам у сям’і. Але спецыялісты лічаць, што гэтая мера носіць больш дэкларатыўны характар: цяжка знайсці сведкаў ды вызначыць сілу ўдару. У Польшчы забаранілі шлёпаць дзяцей. За такую форму выхавання могуць нават пазбавіць бацькоўскіх правоў. Падчас абмеркавання новага закона шмат бацькоў прызналіся, што не ўяўляюць, якім чынам выхоўваць дзяцей без фізічнага пакарання.
Ці можна беларускім бацькам выхоўваць сваіх дзяцей пры дапамозе тумакоў і аплявух?
“У нас канкрэтна не напісана, што нельга шлёпаць, але, вядома, фізічнае ўздзеянне на дзяцей забаронена — нельга іх біць”, — расказаў Еўрарадыё старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Алег Вялічка.
Алег Вялічка: “У нас сёння маса законаў, якія накіраваныя на барацьбу з гвалтам у сям’і. Па вялікім рахунку, у нас гэтае пытанне заканадаўча ўрэгуляванае”.
Ахову правоў дзіцяці ў Беларусі гарантуюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс аб шлюбе і сям’і і закон “Пра правы дзіцяці”.
Паводле Кодэкса аб шлюбе і сям’і, бацькоў могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, калі яны “злоўжываюць бацькоўскімі правамі і (або) жорстка абыходзяцца з дзіцем”.
Але хто вызначыць — жорстка абыходзяцца з дзіцем ці не? Гэта зрабіць складана, прызнаецца спадар Вялічка. “Гэтая норма, мне падаецца, носіць досыць дэкларатыўны характар”, — кажа ён. — “Увогуле, а хто гэта вызначыць — ці вы пагладзілі па попе, ці ўдарылі? Вы ж не памерыце сілу ўдару, хіба што сляды застануцца… Шчыра кажучы, я не зусім разумею гэты механізм — напэўна, калі хтосьці пабачыў, знайшліся сведкі, напісалі, кудысьці звярнуліся, і тады могуць прыняць нейкія меры”.
Еўрарадыё датэлефанавалася ў Беларускі дзіцячы фонд, які таксама займаецца аховай правоў дзяцей. Лістоў з прапановамі ў заканадаўства, каб забараніць фізічнае ўздзеянне на дзяцей, адтуль не пісалі:
“Нашая арганізацыя не выходзіць з прапановамі ў заканадаўства на гэты конт. Мы ж не заканадаўчы орган, мы рэагуем на нейкія просьбы сем’яў, дзяцей, разбіраемся з гэтым. Нам паступае канкрэтная сітуацыя, мы ў ёй разбіраемся і робім усё, што ад нас залежыць, для таго, каб абараніць правы дзіцяці.
Што тычыцца нашых сямейных дзіцячых дамоў, за якія мы адказваем, мы там пастаянна адсочваем сітуацыю. Там працуюць збольшага мамы-педагогі, яны, канечне, выкарыстоўваюць іншыя метады пакарання. Клімат у гэтых сем’ях вельмі спрыяльны”.
Тым не менш, караць дзяцей трэба, лічыць супрацоўніца фонду, — але не фізічна:
“Бясспрэчна, дзяцей наказваць трэба: без забаронаў, пакаранняў, абмежаванняў сваёй свабоды ніводнае дзіця не вырасце нармальным. Проста гэтыя абмежаванні могуць быць рознымі”.
У 2008 годзе Савет Еўропы заклікаў сваіх членаў аб’явіць цялесныя пакаранні дзяцей па-за законам. 18 еўрапейскіх краінаў ужо прывялі свае заканадаўчыя акты ў адпаведнасць з патрабаваннямі ЕС. Першай была Швецыя, хаця спачатку супраць такой нормы выступала 70% шведскіх бацькоў. З 2000 года ў Нямеччыне любы гвалт дарослых у дачыненні да дзяцей пераследваецца юрыдычна.
Але не ўсе краіны Еўрасаюза адмовіліся ад “бізуна і перніка”. Так, ува Францыі даць дзягай па “мяккім месцы” не лічыцца чымсьці ганебным. Апытанне арганізацыі “Еўрапейскі саюз сям’і” выявіла, што 9 з 10 французскіх бацькоў ужываюць фізічныя пакаранні да сваіх дзяцей.
95% рэспандэнтаў прызналіся, што ім самім перападала ў дзяцінстве ад сваіх бацькоў, а каля 65% упэўненыя, што фізічнае пакаранне было апраўданым.
Урад Вялікабрытаніі ў 2007 годзе адмяніў забарону на цялесныя пакаранні дома пры ўмове, што на целе дзіцяці не застанецца сведчанняў фізічнага ўздзеяння бацькоў: сінякоў, ранак і пухлінаў.