Дэпутаты знізілі мінімальны тэрмін пакарання за хабар

Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія зніжаюць мінімальны тэрмін пакарання за атрыманне хабару.
Як паведаміў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, сённяшняе заканадаўства не ўлічвае памер хабару, што на практыцы прыводзіць да прызначэння судом пакарання, неадпаведнага злачынству.

Цяпер, напрыклад, першая частка артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў за атрыманне хабару службовай асобай. Папраўкі ўводзяць альтэрнатыўнае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

БелаПАН