Для прафілактыкі грыпу Беларусь закупіць расійскую вакцыну

Сёлета Міністэрства аховы здароўя Беларусі закупіць у Расіі 596 тысяч доз грыпознай вакцыны для дарослых і 310 тысяч доз для дзяцей. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У Цэнтры ўдакладнілі, што хутка ў Беларусь паступіць першая партыя вакцыны, а прыкладна з сярэдзіны кастрычніка ў краіне пачнецца кампанія прышчэпак супраць грыпу.

Эпідэмію захворвання медыкі чакаюць у канцы студзеня — пачатку лютага.

БЕЛТА