Для суда над Гарэцкім чакаюць факс з Беластоку

Галоўны офіс "Радыё Рацыя" павінен пацвердзіць, што Барыс Гарэцкі з'яўляецца карэспандэнтам. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў калега затрыманага журналіста Сяргей Будкін.  Нагадаем, што Гарэцкага збіраюцца судзіць за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня. У судзе хлопец заявіў, што быў на акцыі ў якасці журналіста. Як доказ ён прапанаваў паглядзець і паслухаць матэрыялы, зробленыя ім у той дзень.

Аднак у Гарэцкага было пратэрмінаванае журналісцкае пасведчанне — яно сканчалася 31 снежня. Таму суд па просьбе адваката пагадзіўся зрабіць перапынак, каб з Беластоку прыйшло пацверджанне журналісцкага статусу затрыманага.