Долар і еўра падаражэлі, курс расійскага рубля знізіўся
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў пятніцу, 14 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10760 рублёў, курс еўра павялічыўся таксама на 10 — да 13390 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 233,5 да 226,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер, 13 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10750 рублёў, курс еўра знізіўся на 40 — да 13380 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 232,5 да 233,5 беларускага рубля.
Фота — Fotolia