Еўра сёння патаннеў, а курс расійскага рубля вырас

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў чацвер, 13 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10750 рублёў, курс еўра знізіўся на 40 — да 13380 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 232,5 да 233,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у сераду, 12 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10750 рублёў, курс еўра вырас на 80 — да 13420 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 234 да 232,5 беларускага рубля.

Фота — ria.ru