Дом маладым спецыялістам у Баранавічах будуюць на балоце
У Баранавічах медработнікі і настаўнікі адмаўляюцца будаваць 9-павярховы дом на балоцістай глебе. Ёсць сумневы, што будынак будзе трывалы. Забудоўшчыкам жыллёвага кааператыву № 178 абяцалі, што дом будзе ў іншым месцы, а потым пляцоўку без узгаднення з сябрамі кааператыву змянілі.
“Мы не маем даверу да тэхналогіі будаўніцтва панэльнага дома на палях. За ўбіццё паляў трэба плаціць дадатковыя грошы. Гэтак, сем’і, якія будуюць трохпакаёўку, вымушаныя заплаціць на 3 млн рублёў болей", — сказаў адзін з сябраў кааператыву. Бальшыня ж кааператыўнікаў — маладыя спецыялісты з нізкімі заробкамі. Між тым палі для дома пачалі ўжо забіваць.