Другі паказ "Кінаарт па-беларуску" адбудзецца сёння ў Доме кіно

Сёння ў сталічным Доме кіно адбудзецца другі паказ кароткаметражных аўтарскіх работ маладых рэжысёраў у межах праекту "Кінаарт па-беларуску".

На гэты раз у праграму ўвайшло больш за 15 прац маладых рэжысёраў – розныя ролікі, кліпы, артзамалёўкі. Захаваны галоўны прынцып і крытэр адбору стужак - нестандартнасць, крэатыўнасць і свежасць.

Падчас паказу праводзіцца глядацкае галасаванне, па выніках якога фільм-пераможца можа стаць прэтэндэнтам на ўдзел у Міжнародным Берлінскім фэсце кароткаметражнага кіно "InterFilm Wostok".

Нагадаю, сумесны праект Дома кіно і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў "Кінаарт па-беларуску" стартаваў у снежні мінулага года. Тады гледачы ўбачылі чатыры кароткаметражныя фільмы – працы выпускнікоў рэжысёрскага аддзялення акадэміі мастацтваў, творчых майстэрняў.