Два галы Радзівонава забяспечылі перамогу "Фрайбурга" над "Ганзай"

Два мячы беларускага нападаючага Віталя Радзівонава забяспечылі перамогу "Фрайбурга" ў выязным матчы чэмпіянату Нямеччыны супраць "Ганзы".
Футбаліст выйшаў на поле на 62-й хвіліне пры ліку 1:1. Ужо праз тры хвіліны ён вывеў сваю каманду наперад, а на 75-й хвіліне форвард вызначыўся зноў. Выніковы лік — 3:1.

Пасля 20 тураў "Фрайбург" з 39 ачкамі аднаасобна ўзначальвае табліцу другой бундэслігі. "Франкфурт" Генадзя Блізнюка з 20 ачкамі займае 14-е месца сярод 18 каманд.

БелаПАН