Дваіх дзяцей даставілі ў рэанімацыю ў стане цяжкога алкагольнага ап'янення

Двое шасцікласнікаў з Хоцімска дастаўленыя ў рэанімацыю райлякарні ў стане цяжкага алкагольнага ап'янення. Як паведамляе "Інтэрфакс", двух 11-гадовых школьнікаў прывезлі ў лякарню пасля ўжывання з невядомым мужчынам па 200 грамаў гарэлкі. Лекары кажуць, што пасля правядзення дэзінтаксікацыі стан падлеткаў нармалізаваўся.