Дзеці замаўляюць Калядным Дзядам сабак, камп'ютарныя гульні і Лега

У лістах, якія пішуць дзеці свету калядным дзядам, Святому Мікалаю і Санта Клаўсу, сёлета дамінуюць відэагульні і канструктар Lego. Пра гэта паведаміла пошта ў лапландскім мястэчку Тамтэбода, якая абслугоўвае дом барадатага святога. Дзеці завалілі аддзяленне лістамі з просьбамі аб падарунках, інфармуе Onet.pl. Найбольш пажаданыя гульні — гэта Nintendo: яе просяць і хлопчыкі, і дзяўчынкі. А вось канструктар у пяць разоў часцей просяць хлопцы, затое дзяўчынкі ў чатыры разы часцей жадаюць уласную жывёлку — найчасцей сабаку ці трусіка.