Джоан Роўлінг дала мільён фунтаў стэрлінгаў супраць незалежнасці Шатландыі
Славутая англійская пісьменніца Джоан Роўлінг ахвяравала мільён фунтаў стэрлінгаў (каля 1,6 млн долараў) на кампанію за адзінства Вялікабрытаніі.
Аўтар бэстсэлераў пра Гары Потэра жыве ў шатландскім Эдынбургу. На яе думку, прыхільнікі незалежнасці Шатландыі не ўсведамляюць усіх звязаных з аддзяленнем ад Брытаніі пагроз.
Пісьменніца кажа, што сярод яе сяброў ёсць і прыхільнікі, і праціўнікі незалежнасці Шатландыі. Аднак ёй самой больш імпануе "рамантычны погляд прыхільнікаў адзінства", перадае ВВС.
Галасаванне за незалежнасць Шатландыі павінна прайсці 18 верасня.
Фота — englishgid.ru