Дзве расіянкі з Мурманску спрабавалі нелегальна перайсці ў Польшчу

Нелегальна перайсці ў Польшчу спрабавалі дзве непаўналетнія грамадзянкі Расіі, жыхаркі горада Мурманск. Іх затрымалі ў раёне памежнага пераходу "Брузгі". Падчас агляду рэчаў былі знойдзеныя мапа, компас, валюта трох краінаў. Нелегалкі прызналіся, што амаль 6 месяцаў рыхтаваліся да падарожжа, збіралі грошы і інфармацыю.

Да Брэста яны дабраліся з перасадкамі на цягніках. На допытах дзяўчыны сцвярджаюць, што сваё еўрапейскае турнэ хацелі прысвяціць вывучэнню геаграфіі і свету.

ОНТ