Экс-кандыдаты ў прэзідэнты знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ

Экс-кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, затрыманыя вечарам 19 снежня падчас масавай акцыі ў Мінску, знаходзяцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі. Пра гэта іх сваякам паведамілі 20 снежня прадстаўнікі КДБ.
У СІЗА КДБ знаходзяцца Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч. Пасля акцыі туды ж былі дастаўлены Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус, але іх адпусцілі 20 снежня.  

У СІЗА КДБ таксама знаходзяцца жонка Саннікава журналістка Ірына Халіп, давераная асоба Някляева Аляксандр Фядута, кіраўнік штаба Рымашэўскага Павел Севярынец.

У КДБ сітуацыю з затрыманымі не каментуюць, адзначае БелаПАН.