Эксперт: мноства польскіх кампаній хацелі б інвеставаць у беларускі рынак

Польска-беларускія эканамічныя адносіны развіваюцца пазітыўна, мноства польскіх кампаній разглядаюць магчымасць здзяйснення інвестыцый у беларускі рынак. Такую заяву ў інтэрв'ю польскаму агенцтву РАР зрабіў сябра праўлення Цэнтра міжнародных дачыненняў у Варшаве Войцэх Бародзіч-Смаліньскі. Паводле яго словаў, палітычныя сувязі дзвюх краінаў адстаюць ад эканамічных, і ў гэтым пытанні немалую ролю адыгрывае сітуацыя вакол непрызнанага Мінскам Саюза палякаў. Бародзіч-Смаліньскі мяркуе, што ў Польшчы яе "празьмерна палітызавалі", што не спрыяе яе вырашэнню.

Як паведамляе Regnum, эксперт не выключае, што беларускія ўлады могуць пайсці на легалізацыю абодвух Саюзаў палякаў. А на магчымае іх аб'яднанне ён глядзіць вельмі скептычна.