Эксперты АБСЕ скончылі працу над матэрыяламі справы Бябеніна
Два эксперты АБСЕ — прадстаўнікі Швецыі і Нарвегіі — завяршылі вывучэнне матэрыялаў справы па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Генпракуратуру Беларусі. Эксперты прыбылі ў Мінск 25 кастрычніка. За час знаходжання ў Беларусі яны камунікавалі са сваякамі і знаёмымі загінулага выязджалі на месца здарэння ў Дзяржынскі раён. Яны азнаёміліся з матэрыяламі справы, якія былі перакладзеныя на англійскую мову. Ніякіх дадатковых матэрыялаў ад пракуратуры яны не патрабавалі. Магчыма, сёння эксперты пакінуць Беларусь.
Алега Бябеніна знайшлі 3 верасня засіленым на сваім лецішчы ў Дзяржынскім раёне. Паводле заключэнняў экспертызы, журналіст здзейсніў самазабойства. Разам з тым праваахоўнікі ладзяць праверку, каб высветліць іншыя абставіны здарэння.