Еўра ўмацаваўся на 70 рублёў, расійскі рубель — на 0,5
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў сераду, 10 снежня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10850 рублёў, курс еўра вырас на 70 рублёў — да 13440, курс расійскага рубля вырас з 200 да 200,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 9 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10850, курс еўра вырас на 60 рублёў — да 13370, курс расійскага рубля знізіўся з 203,5 да 200 беларускіх рублёў.
Фота — ria.ru