Долар і еўра ўмацаваліся, курс расійскага рубля працягвае зніжацца

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў аўторак, 9 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10850, курс еўра вырас на 60 рублёў — да 13370, курс расійскага рубля знізіўся з 203,5 да 200 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у панядзелак, 8 снежня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10840 рублёў, курс еўра знізіўся на 100 рублёў — да 13310, курс расійскага рубля знізіўся з 204 да 203,5 беларускага рубля.

Фота — Fotolia