"Еўрапейская кааліцыя" падтрымала кампанію за выкарыстанне слова "Беларусь"
Каардынацыйны камітэт "Еўрапейскай кааліцыі" падтрымаў ініцыятыву шэрагу грамадскіх арганізацый за выкарыстанне словы "Беларусь" для назвы нашай краіны. "Еўракааліцыя" таксама выказала поўную падтрымку ініцыятыве сябраў Шведскай ліберальнай партыі па выкарыстанні слова "Belarus" у шведскай мове.
Як паведамляе "Белорусский партизан", "Еўрапейская кааліцыя" звярнулася да прадстаўнікоў грамадзянскіх супольнасцяў і ўрадаў краін ЕС з заклікам выкарыстоўваць назву "Беларусь" "для акрэслення назвы нашай краіны і дзяржавы". Дакумент падпісалі Зміцер Дашкевіч, Уладзімір Навасяд, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Скрабец і Мікола Статкевіч.