Еўрасаюз ухваліў дапамогу Ірландыі

Краіны Еўрасаюзу ўхвалілі выдзяленне эканамічнага пакету экстранай дапамогі Ірландыі. Крэдыт на суму 85 мільярдаў еўра павінен дапамагчы Дубліну прадухіліць дэфолт банкаўскай сістэмы, паведамляе Радыё Свабода.
Ірландскі ўрад апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што 50 мільярдаў будзе ўжытае на фінансаванне бюджэтнага дэфіцыту краіны. Астатнія 35 будуць выдзеленыя банкам, якім пагражае банкруцтва.

Выдзеленая Ірляндыі дапамога ўдвая перавышае гадавы аб'ём беларускай эканомікі. 17,5 мільярдаў з гэтай сумы з'яўляецца ўнёскам самой Ірландыі ў стабілізацыйны фонд Еўрасаюза.