Еўропа пачне змагацца з Інтэрнэт‑цэнзурай у таталітарных краінах?
Еўрапейскі парламент большасцю галасоў падтрымаў новую ініцыятыву па змаганні з Інтэрнэт‑цэнзурай, прапанаваную нідэрландскай Народнай партыяй за волю і дэмакратыю. Адпаведна ёй у хуткім часе Інтэрнэт‑цэнзура ў таталітарных краінах
зможа афіцыйна разглядацца Еўропай як эканамічны бар’ер. Гэты
незвычайны шлях можа аказацца надзвычай эфектыўным.
Ініцыятыва Народнай партыі за волю і дэмакратыю накіраваная перадусім на тыя краіны, якія ўводзяць пастаянныя абмежаванні на доступ карыстальнікаў да інфармацыі праз Сеціва. У хуткім часе яна будзе разглядацца Еўрапейскай Радай.
У выпадку ўхвалы ініцыятывы, пытанне аб неабходнасьці скасавання Інтэрнэт‑цэнзуры будзе ўздымацца кожны раз пры правядзенні гандлёвых перамоваў з краінамі, якія практыкуюць абмежаванні на доступ да інфармацыі праз Сеціва, інфармуе "Наша ніва".