Ева Някляева: Што рабіць, калі на тату наехала дзяржава?
На старонках "Новай газеты" Ева Някляева, дачка кандыдата ў прэзідэнты, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, Ўладзіміра Някляева, пачала весці калонку "Дапаможнік для дзяцей рэпрэсаваных". У першым артыкуле "Што рабіць, калі на тату наехала дзяржава?" Ева піша: "Усё часцей у тым, што нашым бацькам робяць вельмі-вельмі балюча, вінаватыя не падвыпілыя крымінальнікі з раёна, а дзяржава".
Ева прапануе чытачам правесці тэст над сваімі бацькамі. "У вашага бацькі баліць сэрца за краіну? Гэта мінус 1. Ён звычайны чалавек і жадае штосьці змяніць? Мінус 1. Удзельнічае ў грамадскіх ці палітычных рухах? Сапраўды мінус 1. Пры гэтым, ён вядомы і паважаны чалавек? Яшчэ мінус 1.
Пры наборы ад мінус двух балаў пачынайце рыхтавацца. Рана ці позна, за татам прыйдуць", - папярэджвае дачка Някляева.
Ева распавяла, як яе бацьку білі па галаве і пакінулі ляжаць без свядомасці ў снезе. Потым яго цягнулі па падлозе з койкі ў рэанімацыі, а яго жонку трымалі, пакуль яна крычала пра дапамогу. Вось ужо месяц яго, збітага, трымаюць у турме і не дапускааюць да яго нават адваката, гаворыць Ева. "Я ім вельмі ганаруся. Гэтак жа, як ганаруся Саннікавым і Халіп і ўсімі тымі, чые імёны складаюць доўгі спіс людзей, якія напалохалі дзяржаву", - заявіла дачка палітыка.
Ева адзначае, што хваля салідарнасці ўвесь час павялічваецца.
"Толькі салідарнасць, бескампрамісная і да канца, можа цяпер пераламаць сітуацыю і выратаваць людзей ад дзяржавы", - сцвярджае Ева Някляева.