Федэрацыя футбола паабяцала фанам аслабіць меры кантролю ў часе матчаў
У штаб-кватэры Беларускай асацыяцыі футболу прайшла сустрэча кіраўнікоў футбольных клубаў і фанатаў з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Нагодай для сустрэчы паслужыў байкот матчаў чэмпіянату Беларусі, абвешчаны заўзятарамі клубаў вышэйшай лігі на знак пратэсту супраць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе сайт ФК “Дынама-Мінск”. Прадстаўнікі фан-клубаў выказалі Федэрацыі футболу, міліцыянтам і амапаўцам свае прэтэнзіі і пажаданні адносна стаўлення да заўзятараў. Іхнія апаненты адзначылі, што да фанатаў таксама ёсць прэтэнзіі. Напрыклад, іх паводзіны на трыбунах, бойкі, а таксама прапаганда фашысцкіх ідэяў.
У выніку вырашылі ўжо ў найбліжэйшым туры аслабіць меры кантроль. Працэдуру дагляду на ўваходзе спросцяць, фанатам дазволяць вольна перасоўвацца па тэрыторыі стадыёна ў часе матча. Апроч таго, за парадкам на фан-секторы будуць сачыць ня толькі міліцыянты і амапаўцы, але і сцюарды з ліку фанатаў.